2025 г. — 200 гадоў з часу пабудовы Свята-Пакроўскай царквы ў в. Гарадзечна (Пружанскі р-н; 1825), помніка архітэктуры позняга класіцызму
Свята-Пакроўская царква ў в. Гарадзечна Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) была пабудавана ў 1825 г. Гэтыя мясціны вядомы ў гісторыі — тут 12 жніўня 1812 г. адбылася Гарадзечанская бітва паміж часцямі 3-й арміі генерала А. П. Тармасава і французскімі карпусамі К. Шварцэнберга і Ж. Рэнье. Нягледзячы на перавагу сіл ворага, атакі былі адбіты, рускія войскі ўтрымлівалі пазіцыі да вечара, а ноччу пачалі адыход на Кобрын.
25 ліпеня 2017 г. —– 205 гадоў з дня бітвы 3-й Заходняй арміі з атрадам арміі Напалеона ў г. Брэст-Літоўску (1812)
Францыя аб’явіла вайну Расіі 22 чэрвеня 1812 года, праз дзень галоўныя сілы арміі Напалеона Банапарта пачалі пераход рускай граніцы ў раёне Коўна. Напалеонаўскія карпусы праследавалі адыходзячыя рускія дывізіі і 28 чэрвеня занялі Вільню, колішнюю сталіцу ВКЛ.
27 ліпеня 2017 г. — 205 гадоў з часу бітвы пад Кобрынам 3-й рускай арміі пад кіраўніцтвам генерала А. П. Тармасава з французскімі войскамі, якая завяршылася перамогай рускай арміі (1812)
Значная частка ваенных падзей Айчыннай вайны 1812 года адбывалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У шэрагу населеных пунктаў, адзначаных буйнымі баямі, вылучаецца горад Кобрын Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Тут была здабыта першая буйная перамога рускіх войскаў. Бой пад Кобрынам — поўны разгром часцямі 3-й рускай арміі генерала А. П. Тармасава атрада генерала Кленгеля, які ўваходзіў у 5-ы корпус арміі Напалеона Банапарта.